18 February 2020

ШТО ГЭТА ЗА ШЭПТЫ? ІЗА ТАРАСЭВІЧ

Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
ШТО ГЭТА ЗА ШЭПТЫ? ІЗА ТАРАСЭВІЧ
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at galeria Krynki, photo Jan Szewczyk

Назва выстаўкі Ізы Тарасэвіч Што там за шэпты запазычаная з тэксту Уольта Уітмана (XIX cт.). У ім амерыканскі паэт распавядае аб тым, як сучасныя тэхналогіі камунікацыі ўсё больш звязваюць людзей па ўсім свеце. Уітман мяркуе, што ў рамках гэтых спалучэнні з чалавечых мас зыходзіць шум спантаннай энергіі і вырысоўваюцца новыя сецівы, якія змяшчаюць у сабе гэты неўтаймаваны шум.
Выстава Тарасэвіч таксама разглядае значнасць і разнастайнасць гоману ў міжчалавечых зносінах. Экспазіцыя ў выглядзе рысункаў і далікатных скульптур падкрэслівае ролю мадэляў і мадэлявання ў творчай працы мастачкі. У мінулым гэтыя сціплыя творы часта выкарыстоўваліся ў якасці фону і папярэдніх даследванняў больш маштабных скульптур і інсталяцыяй мастачкі, якімі Тарасэвіч прыцягнула ўвагу гледачоў па ўсяму свету.

Назва выстаўкі Ізы Тарасэвіч Што там за шэпты запазычаная з тэксту Уольта Уітмана (XIX cт.). У ім амерыканскі паэт распавядае аб тым, як сучасныя тэхналогіі камунікацыі ўсё больш звязваюць людзей па ўсім свеце. Уітман мяркуе, што ў рамках гэтых спалучэнні з чалавечых мас зыходзіць шум спантаннай энергіі і вырысоўваюцца новыя сецівы, якія змяшчаюць у сабе гэты неўтаймаваны шум.

Аднак у крынкаўскай галерэі гэтыя сціплыя ўвасабленні думкі і схемы адносін выдзяляюцца самі па сабе як прывабныя і чуллівыя творы мастацтва. Спантанныя ды імправізаваныя, што быццам адсочваюць працэс мыслення, густыя эскізы прадстаўленыя на старонцы, апісваюць узаемадзеянне з’яў, падкрэсліваюць матэрыяльнае і тэкставае падабенства, паўтаральныя зрухі і напластаванне на сябе розных сістэм. Яны распрацоўваюцца без уліку канкрэтнага, канчатковага выніку і з’яўляюцца ў працэсе распрацоўкі; таксама нагадваюць падрыхтоўчыя дыяграмы і навуковыя ілюстрацыі, якія перамяшчаюцца па маштабах і рэгіструюць эфекты.

Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at galeria Krynki, photo Jan Szewczyk 
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at galeria Krynki, photo Jan Szewczyk

Далучаны камплет падвясных кампазіцый складаецца з сагнутага і звязанага металічнага дроту, якія імітуе заблытаныя сеткі або краты. Яны нагадваюць ювелірныя вырабы, рыбалоўныя невады, ланцуговыя спалучэнні і камунікацыйныя сеткі. З гэтай матэрыяльнай і сімвалічнай сеткі звісаюць згусткі крохкіх пруткоў фармуюцца густыя лясы спалучэнні, якіх арганізацыя і ўпарадкаванасць залежыць ад перамяшчэння пункту погляду гледача. Адначасова архітэктурнае і амаль нябачныя трохмерныя нарысоўкі вымалёўваюць узаемаадносіны ўнутры матрыцы, выклікаюць хаатычныя сувязі і дэфармацыю, здавалася б, нягнуткіх структур. Такім чынам, гэтак эскізы як і мадэлі адлюстроўваюць гушчар шуму, што ўзнікае ад больш упарадкаваных сістэм. Падчас калі сувязь звычайна разглядаецца як адзіны сігнал, што з’яўляецца на фоне маўчання, Тарасэвіч дэманструе шум як элемент шматлікасці, як нешта што з’яўляецца неад’емнай часткай інфармацыі, хор шэптаў на заднім плане і ўнутры каманікату, які далікатна але няспынна мігаціць.

Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk

Уолт Уітман
СШЫТКІ І НЕАПУБЛІКАВАНЫЕ ПРАЗАІЧНЫЕ РУКАПІСЫ
(фрагмент)
Цікавыя помнікі паноў, нявольнікаў, каралёў, арыстакратыі з’ядаюцца моллю і народы зямлі насаджваюць для сябе новыя грандыёзныя будоўлі. Межы і лініі абсягу ўсё меней і меней здольныя раздзяляць людзей. Сучасныя вынаходніцтвы, оптавыя рухавікі вайны, што пашыраюць па ўсім свеце інструменты міра; паравоз, лакаматыў, электрычны тэлеграф, агульнадаступная газета, танная кніжка, міжакеанская пошта, спалучаюць жыхароў прыстані як групы адной сям’і-амерыканцаў і на працягу стагоддзяў яны выступаюць у якасці гаспадароў і лідараў адной краіны, самага пажаданага відовішча, якое калі-небудзь з’явілася сярод краін. Любая рэч сведчыць аб беспрэцэдэнтных рэформах.

Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk

Расы крочаць і супрацьпастаўляюцца адна адной хуткія мільёны і дзясяткі мільёнаў. Яшчэ ніколі дагэтуль справядлівасць не была нагэтулькі магутнай сярод несправядлівасці: ніколі ідэя роўнасці не ўздымалася гэтак высока і бескампрамісна як зараз, на фоне несправядлівасці. Ніколі не паўставалі такія вострыя пытанні як сёння. Ніколі не было такога апантанага жадання ведаць. Яшчэ ніколі дадзены чалавек не быў больш энергічны, больш падобным на Бога, чым сёння. Ён выклікае перад сябе мірыяды. Ён адціскае іх у бок, смелы крок набліжаецца да арктычных і антарктычных полюсаў, ён каланізуе берагі Ціхага акеану, азіяцкія Індыі, радзімы моў і рас, архіпелагі, Аўстралію. Ён даследвае Афрыку, знаходзіць і раскопвае Асірыю і Егіпет. Ён зноў заяўляе аб гісторыі, пашырае мараль, разважае над самім сабою зыходзячы з першабытных прадпасылак, ён не пакідае нічога замоўчаным, нішто, але задаволіцца дэманстрацыяй для сябе. Якія шэпты прабягаюць цераз усходнія кантыненты і пераступаюць Атлантык і Ціхі акеан? Да якіх гістарычных развязак набліжаемся? З усіх бакоў дрыжаць тыраны, няпэўнымі сталі кароны, чалавецтва неспакойнае ў чаканні на лепшую эпоху, на боскую вайну. Ніхто не ведае – што будзе далей, але ўсе ведаюць, што пэўныя рэчы павінны адбыцца, аб чым сведчаць найвялікшыя маральныя патрасенні на зямлі. Хто будзе гуляць за Амерыку ў гэтых грандыёзных гульнях? Зараз вельмі зручны час выбудоўваць дзве старыя разбэшчаныя, раз’яднаныя палітыкі, падонні і нізы больш шасцідзесяці гадоў. Неблагі час для двух трупаў каб ісці ўверх і ўніз па зямлі, павесці па марнай нішы і попеле поўны гонару, малады, дружалюбны, свежы, гераічны народ з трыццаці мільёнаў жывых і электрычных людзей.

Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk


ІЗА ТАРАСЭВІЧ
Нарадзілася ў 1981 годзе ў Беластоку. Жыве і працуе ў Калоніі Капляны. Аднойчы ўзімку ў вёсцы на Усходзе Польшчы трохгадовая Ізабела Тарасэвіч распаліла для сяброў вогнішча ў бацькоўскай адрыне. Згарэла цэлае гумно ад даху да падмурку расплаўляючы бацькаў матацыклавы набор і спапяляючы ўсё збожжа сабранае ўлетку. У дзяцінстве Іза назірала як бацькі і ды дзед з бабуляй усё нешта будавалі з нічога і дзяліліся гэтым з суседзямі. Гэта была звычайная неабходнасць у перыяд глыбокага камунізму з яго дэфіцытам літаральна ўсяго. Пасля таго як бацька памёр у абдымках Ізы, яна закінула вывучэнне фізікатэрапіі і пачала думаць пра абстракцыю. Калі Іза пераадолела моцную прывязанасць да пляменніцы, гэтым яна заціснула на сабе пятлю свайго выбару. Пасля заканчэння вучобы на Факультэце скульптуры настаўнік Ізы меў для яе простую падказку: скарыстоўванне матэрыялаў і працэсаў, якія яна ведае са свайго жыцця. Яна адразу падумала пра сваю бабулю.
Падчас адкрыцця сваёй першай выставы Іза ўзлезла на сваю вялікую скульптуру каб прадэманстраваць стабільнай сваёй канструкцыі. Але мастачка звалілася на азадак трывала пашкодзіўшы ніжнюю частку хрыбетніка. У той момант яна як быццам прачнулася: адбыўся ўнутраны метамарфоз. Падчас ейнага парумесячнага пабывання ў Грузіі ў гасцях у мастака, загарэлася баня на вонкі хаты. Полымя так і не ўдалося патушыць, але гаспадар з сябрамі ўзялі вудачкі і ўсе разам пайшлі на рыбалку. У час калі Іза наведала Сан Франсіска, ейны калега прапанаваў ёй дзве магчымасці: сустрэчу з куратарам, які пакажа ёй густоўную сталовую, або сустрэчу з іншым чалавекам, які пацягне яе па барах для транвестытаў і па начных клубах. Іза выбрала другі варыянт і пасля выйшла замуж за таго мужчыну. Падчас рытуала афрыканскага культу „Умбанда” у Бразіліі, увасабленне аднаго з дэманаў-Арыкса даў указанні як з’есці сваю маці і Іза зрабіла гэта.
У 2008 годзе Іза Тарасэвіч закончыла Факультэт Скульптуры і Прасторавых Дзеенняў Мастацкай Акадэміі ў Познані. Яе працы выстаўляліся на шматлікіх міжнародных індывідуальных і групавых выставах, самая апошняя з якіх у Museum der bildenden Künste Leipzig, Нямеччына (2019), у Pori Art Museum, Фінляндыя (2019), у Kunsthalle Darmstadt, таксама Нямеччына (2019), раней у Galerija Gregor Podnar, Берлін, ФРГ (2018), Contemporary Art Centre, у Вільні (2018), у SKD Museum, Dresden (2018), у Museum of Contemporary Art, Zagreb (Харватыя, 2018) і ў KUMU Art Museum, Tallinn (Эстонія) (2017) ды іншых. У 2016 годзе ўдзельнічала у 32-м Bienal de São Paulo і 11-м Gwangju Biennale. У 2015 годзе працы Ізы Тарасэвіч былі прэзентаваныя ў Польскім Павілоне 16-га Venice Architecture Biennale. У 2015 годзе яны стала лаўрэатам прэміі Bayerische Kunst Forderpreise 2019 і Views 2015 – Deutsche Bank Award арганізаваных сумесна з Нацыянальнай Мастацкай Галерэяй Zachęta у Варшаве. Зараз, Іза Тарасэвіч жыве і працуе ў Калоніі Капляны, у Польшчы. 

Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at Galeria Krynki, photo Jan Szewczyk
Iza Tarasewicz, What Whispers Are These? at galeria Krynki, photo Jan Szewczyk

Imprint

ArtistІзa Тарасэвіч
ExhibitionШто там за шэпты
Place / venueGaleria Krynki, ul. Józefa Piłsudskiego 6, 16-120 Krynki
Dates19 -31 .12. 2019
Index

See also